Справа распачатая паводле ч. 2 і ч. 4 арт. 282 («Незаконнае паляваньне») і ч. 3 арт. 2821 («Незаконныя перамяшчэньне (транспартаваньне) або разбор дзікіх жывёлаў) Крымінальнага кодэксу.
Адзначаецца, што абвінавачаныя здабылі, перамясьцілі і разабралі чатырох ласёў, а таксама аднаго бурага мядзведзя і адну дзікую птушку, даўгахвостую няясыць — віды, якія ўключаныя ў «Чырвоную кнігу Беларусі».
Падчас паляваньня мужчыны выкарыстоўвалі «дарагія сучасныя прылады для забесьпячэньня дакладнай і далёкай сувязі ў жорсткіх умовах надвор’я (радыёстанцыі); высочваньня здабычы (квадракоптары); дакладнага навядзеньня на цэль (прыцэльныя прыстасаваньні і прыборы начнога бачаньня); перамяшчэньня туш дзікіх жывёлаў (квадрацыклы і бездарожнікі)».
Дзеяньнямі абвінавачаных навакольнаму асяродзьдзю нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры на 93 тыс. рублёў, гаворыцца ў рэлізе. Падчас папярэдняга сьледзтва шкода кампэнсаваная часткова — на суму 68 тыс. рублёў; пры гэтым на маёмасьць паляўнічых коштам каля 1 млн рублёў накладзены арышт.
Пяць абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, сем — пад падпіскай аб нявыезьдзе і належных паводзінах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паляваньне на мядзьведзя на Віцебшчыне затрымалі 19 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі будуць судзіць браканьераў, якія зь верталёта ДТСААФ палявалі на чырванакніжных жывёлаў