Лукашэнка назваў «капіталіста і мільярдэра» Дональда Трампа пераможцам на выбарах у ЗША

Аляксандар Лукашэнка

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у часе наведваньня і афіцыйнага адкрыцьця ў Менску басэйна міжнароднага стандарту, які пабудавалі кітайцы.

Аляксандар Лукашэнка назваў Дональда Трампа пераможцам на выбарах прэзыдэнта ЗША.

Як адзначаецца на сайце Лукашэнкі, пра Дональда Трампа ён згадаў у часе наведваньня і афіцыйнага адкрыцьця ў Менску басэйна міжнароднага стандарту, які будавалі кітайцы.

«Сёньня пра сацыялізм усё больш і больш пачынаюць гаварыць. Калі ў сярэдзіне 90-х, я памятаю, проста тапталі нагамі ўсе гэтыя азначэньні... Праўда, і ў Амэрыцы сёньня гэта нецэнзурнае слова нават з вуснаў Трампа, прэзыдэнта, які перамог і які абвінавачваў Камалу Гарыс у тым, што яна сацыялістка і камуністка. Ён заўзяты капіталіст, Трамп. Натуральна, мільярдэр», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары прэзыдэнта ЗША: Гарыс ці Трамп? Мапа галасаваньня