Рэспубліканцы забралі два важныя месцы ў Агаё і Заходняй Вірджыніі, у той час як большасьць у іншай палаце Кангрэсу, Палаце прадстаўнікоў, яшчэ ня вызначылася.
Выбары ў выразна падзеленыя палаты адлюстроўваюць палярызаваны характар палітыкі ЗША.
Напярэдадні галасаваньня дэмакраты кантралявалі Сэнат з 51 месцам у палаце на 100 месцаў, калі ўключыць чатырох незалежных кандыдатаў, якія звычайна галасуюць, як яны. Гэта азначала, што рэспубліканцам трэба перахапіць два месцы, каб атрымаць большасьць, паколькі пры роўных галасах у справу ўваходзіць віцэ-прэзыдэнт — гэта адзін зь нямногіх яго афіцыйных абавязкаў.
Рэспубліканцы маюць нязначную большасьць у Палаце прадстаўнікоў: 220 месцаў, дэмакраты — 213 і тры вакансіі. Каб кантраляваць палату, партыі патрэбна 218 месцаў. Пакуль ішоў падлік галасоў, склад новай Палаты прадстаўнікоў усё яшчэ быў нявызначаным.
Усе 435 месцаў у палаце маюць кадэнцыю на двухгадовы тэрмін. Адна траціна са 100 месцаў у Сэнаце, якія маюць шасьцігадовы тэрмін, выбіраецца кожныя два гады. Новы Кангрэс прыступае да працы ў новым годзе. Раскол Кангрэсу часта прыводзіць краіну ў палітычны тупік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На тэрыторыі Капітолія затрымалі мужчыну з паходняйРэспубліканцы атрымалі вырашальную датэрміновую перамогу ў Заходняй Вірджыніі, дзе губэрнатар Джым Джастыс быў абвешчаны пераможцам у неафіцыйных прагнозах амэрыканскіх СМІ ў сваёй спробе перабрацца ў Сэнат. Там ён павінен зьмяніць сэнатара-дэмакрата Джо Манчына, які пайшоў у адстаўку.
Дэмакрат Манчын раней быў выбраны ў традыцыйна рэспубліканскім штаце, хоць ён пакінуў сваю партыю і стаў незалежным. Тым ня менш Манчын заявіў, што будзе працягваць яднацца з дэмакратамі, як і незалежныя сэнатары Бэрні Сандэрс (Вэрмонт), Ангус Кінг (Мэн) і Кірстэн Сынэма (Арызона).
Бізнэсовец і калюмбійскі імігрант Бэрні Марэна, праўдападобна, стаў пераможцам у сэнатарскай гонцы ў Агаё. Там ён мае вырашальную перавагу на дзейным кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Шэрадам Браўнам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падлік галасоў у некалькіх ключавых штатах можа зацягнуцца на некалькі дзёнЗа Арызонай таксама будуць уважліва сачыць пасьля таго, як Сінэма вырашыла не балятавацца на паўторнае абраньне, пакінуўшы барацьбу дэмакрату Рубэну Гальега і рэспубліканцы Кары Лэйк, якая заўзята падтрымлівае Трампа.
Некалькі ключавых выбараў у Палату прадстаўнікоў адбываюцца ў пераважна дэмакратычных штатах Каліфорніі і Нью-Ёрку, хаця ў абодвух ёсьць ачагі кансэрватараў, якія відавочна падтрымліваюць рэспубліканцаў.
Кантроль над ніжняй палатай парлямэнту, хутчэй за ўсё, будзе вызначаны праз шмат гадзін або нават дзён, паколькі падлічваюцца галасы па ўсёй краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары прэзыдэнта ЗША: Гарыс ці Трамп? Мапа галасаваньняПрэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2024 году
- За перамогу змагаюцца два палітыкі: былы прэзыдэнт, 78-гадовы Дональд Трамп, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі, і віцэ-прэзыдэнтка, 60-гадовая Камала Гарыс, кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі.
- Дональд Трамп балятуецца на пасаду трэці раз. У 2020 годзе ён прайграў Джо Байдэну.
- Трамп у выпадку перамогі стане другім прэзыдэнтам у гісторыі, які выйграе выбары пасьля перапынку ў кадэнцыях. Адзіным прэзыдэнтам, які дасягнуў гэтага, быў Гровэр Кліўлэнд, яшчэ ў канцы XIX стагодзьдзя.
- Камала Гарыс замяніла Джо Байдэна на выбарах ад Дэмакратычнай партыі. Гэта адбылося пасьля ягонага кепскага выступу на дэбатах з Дональдам Трампам, які падкрэсьліў, што ёсьць прычыны для занепакоенасьці ягоным узростам. У выпадку выбраньня Гарыс стане першай прэзыдэнткай ЗША і першай асобай паўднёваазіяцкага паходжаньня на гэтай пасадзе.
- Гарыс падкрэсьлена падтрымлівае права на аборты пасьля рашэньня Вярхоўнага суду ў 2022 годзе, якое спыніла канстытуцыйнае права на аборты. Гарыс назвала Трампа «пагрозай для дэмакратыі», адзначыўшы ягоную ролю ў нападзе 6 студзеня на Капітолій ЗША і яго адмову прызнаць пройгрыш Байдэну ў 2020 годзе.
- Трамп жа заявіў, што на другім магчымым тэрміне ён зробіць больш для паляпшэньня эканомікі, спыніць хвалю мігрантаў і будзе больш жорсткім у адносінах да супернікаў ЗША, такіх як Кітай.
- Гарыс заявіла, што будзе працягваць палітыку Байдэна ў дапамозе Ўкраіне. Трамп паставіў пад сумнеў падтрымку Ўкраіны, заявіўшы, што Эўропа павінна несьці асноўную частку цяжару падтрымкі Кіева ў змаганьні супраць расейскага ўварваньня.
- Свабода прааналізавала, чаму вынік выбараў у ЗША будзе залежаць ад «хісткіх штатаў». Усяго такіх штатаў сем: Пэнсыльванія, Мічыган, Вісконсін, Арызона, Нэвада, Джорджыя і Паўночная Караліна. У 38 штатах адна і тая ж партыя атрымлівае большасьць галасоў на кожных прэзыдэнцкіх выбарах з пачатку XXI стагодзьдзя, часта зь вялікай перавагай. Толькі 12 штатаў «зьмянялі перавагі» хаця б раз з 2000 году.
- У некаторых штатах адна партыя дамінуе яшчэ даўжэй, напрыклад у Мінэсоце з 1976 году большасьць галасоў стабільна атрымлівае кандыдат ад дэмакратаў, а ў Тэхасе з 1980 году перамагае рэспубліканец.
- Таксама ў лістападаўскай кампаніі 2024 году перавыбіраецца траціна Сэнату і ўвесь склад Палаты прадстаўнікоў.
- Сэнат зацьвярджае на пасадах прызначэнцаў прэзыдэнта, у тым ліку судзьдзяў усіх узроўняў, і ратыфікуе міжнародныя пагадненьні. Кожны штат прадстаўляюць два сэнатары — усяго іх сто, тэрмін паўнамоцтваў — шэсьць гадоў. Барацьба ідзе за 34 месцы са 100 наяўных.
- Палата прадстаўнікоў традыцыйна адыгрывае ключавую ролю ў працы над бюджэтам ЗША і сфэрай падаткаў, а таксама мае права ініцыяваць працэдуру імпічмэнту фэдэральным службовым асобам, уключаючы прэзыдэнта. Цяпер у Палаце засядаюць 435 кангрэсмэнаў, тэрмін кадэнцыі якіх складае два гады. Яны прадстаўляюць 50 штатаў, а таксама Фэдэральную акругу Калюмбія (мае дарадчы голас) і пяць тэрыторый ЗША.