У Менскім гарадзкім судзе 8 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вэрбаваньне або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу») асудзілі 25-гадовага Аскера Алахвердзіева.
Менчука судзілі як «асобу, якая ўчыніла грамадзка небясьпечнае дзеяньне». Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў — ягоныя інтарэсы абараняў законны прадстаўнік, даведалася «Вясна».
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Як стала вядома са «сьпісу экстрэмістаў», куды Аскера дадалі 1 лістапада, яму прызначылі прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраньнем. Рашэньне вынесла Сьвятлана Чарапанава.
Згодна з сацыяльнымі сеткамі Аскера, ён жыў у Менску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа. Апошні раз ён заходзіў на сваю старонку ва «ВКонтакте» ў ліпені.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 кастрычніка: за здымкі вайсковай тэхнікі ў Лоеве затрымалі мужчыну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менчука асудзілі на 18 гадоў, сярод артыкулаў былі палітычныя