На волю выйшаў культурніцкі дзеяч Уладзімер Булаўскі

Уладзімер Булаўскі, архіўнае фота

Ён быў асуджаны да 2 гадоў зьняволеньня па арт. 342-2 КК («неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

Уладзімер Булаўскі на волі, піша агенцтва Позірк.

У межах крымінальнай справы Ўладзімера Булаўскага затрымалі 14 сьнежня 2022 году. Тады яго ня выпусьцілі з содняў, якія ён адбываў паводле адміністрацыйнага пакараньня.

26 траўня 2023 году суд Першамайскага раёну Віцебску прыгаварыў яго да двух гадоў пазбаўленьня волі паводле «неаднаразовага парушэньня парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Паведамлялася, што палітвязень не прызнаў віну, паказаньні ў судзе даваў на беларускай мове. Раней Булаўскі падвяргаўся перасьледу па адміністрацыйных справах.

23 чэрвеня мінулага году ўлады ўключылі Булаўскага ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцебскі арт-мэнэджар і музыка Ўладзімер Булаўскі ня выйшаў на волю пасьля «сутак»