Тэлеграм-канал @spadczyna паведаміў, што ў Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахаваньня забітых у 1930-я гады.
Драўляны чатырохканцовы крыж вышынёй 5 мэтраў паставіла ў 90-я гады менская Сьвіслацкая Рада Беларускага народнага фронту. Да яго прыходзілі людзі, каб ушанаваць памяць ахвяраў рэпрэсій, а Лошыцкі яр быў адным зь месцаў, дзе праводзіліся акцыі на Дзяды.
- Афіцыйных раскопак у Лошыцкім Яры ўлады не праводзілі. Пра тое, што ў гэтым месцы карнікі НКВД у 1930-я гады расстрэльвалі людзей, згадвалі тутэйшыя жыхары.