Жыхара Латвіі будуць судзіць у Беларусі па трох палітычных артыкулах

Шыльда менскага гарадзкога суду

Пра затрыманне Юрыйса Ганіньша дагэтуль не паведамлялася. На тое, што ягонае імя зьявілася ў раскладзе судоў, зьвярнула ўвагу «Наша Ніва».

Юрыйса Ганіньша пачнуць судзіць у Менскім гарадзкім судзе 12 лістапада. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК). За гэта пагражае да дзесяці гадоў калёніі.

Што дакладна зрабіў латвіец, невядома.

  • Паводле праваабаронцаў, за 2020–2024 гады было заведзена больш за 19 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасьці», г. зн, палітычнага характару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 31 кастрычніка: у Берасьці і Віцебску судзяць былых палітвязьняў; ператрусы ў Смаргонях і Ваўкавыску