Ужо сёньня: 60 гадоў Аляксандру Фядуту

Аляксандар Фядута. Архіўнае фота

Падзеі 3 лістапада ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.

Дата дня

3 лістапада 1964 году нарадзіўся беларускі літаратуразнавец і палітоляг Аляксандар Фядута, асуджаны на 10 гадоў нібыта за «змову з мэтай захопу ўлады». Палітвязьня трымаюць у папраўчай калёніі № 15 пад Магілёвам, дзе ён моцна схуднеў, мае праблемы са здароўем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Спалілі дзьве тачкі беларускіх кніг і ўсяго Оруэла». Былы палітвязень расказаў, што адбываецца ў калёніі пад МагілёвамНавіны палітвязьняў: Стэфановіча перавялі ў ПКТ на паўгода, Фядута вярнуўся са шпіталя

Гэты дзень у гісторыі

1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

1928 — Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.

1961 — у Менску дэмантавалі помнік Ёсіфу Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. За два дні да гэтага, паводле рашэньня ХХII зьезду КПСС, у Маскве цела Сталіна вынесьлі з маўзалею.

Помнік Сталіну ў Менску

1970 — марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.

1972 — адкрыцьцё ў Менску помніка Якубу Коласу да 90-годзьдзя пісьменьніка.

Помнік Якубу Коласу ў Менску. Скульптар Заір Азгур

1992Біл Клінтан быў выбраны прэзыдэнтам ЗША.

Біл Клінтан з жонкай Гілары і дачкой Чэлсі пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах, 3 лістапада 1992

2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт набыў моц.

У гэты дзень нарадзіліся

1801 Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар.

1845Зыгмунт Глёгэр, археоляг, этнограф і гісторык.

1880Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледчык беларускай літаратуры, гісторык і перакладчык.

1882Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.

1890 Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг.

1893Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».

1914Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права.

1921Янка Юхнавец, пісьменьнік-эмігрант.

Янка Юхнавец, 1992, Нью-Ёрк

1926Валдас Адамкус, прэзыдэнт Літвы (1998–2003 і 2004–2009).

1932 Iван Лiштван, торфазнаўца, акадэмік.

У памяці

1937Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады» (расстраляны НКВД).

1937Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі (расстраляны НКВД).

1941Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.

1954 Анры Матыс, францускі мастак і скульптар.

1981 Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.