Яна займае чацьвёртае месца, перадае Associated Press.
Выбары ў парлямэнт Батсваны праходзяць толькі па аднамандатных акругах, дзе абіраюць 61 дэпутата з 69 (астатнія восем фармальна дастаюцца партыі-пераможцы). Паводле папярэдніх дадзеных, ДМБ атрымлівае ўсяго тры месцы. Левы альянс «Парасон за дэмакратычныя перамены» зойме як мінімум 25 крэслаў, сацыяльна-дэмакратычны Батсванскі кангрэс — сем, папулісцкі Патрыятычны фронт — пяць.
Прэзыдэнт Батсваны Макгвітсі Масісі ўжо прызнаў паразу сваёй партыі і павіншаваў лідэра «Парасона» — свайго патэнцыйнага пераемніка — Думу Бока зь перамогай.
«Я ганаруся нашымі дэмакратычнымі працэсамі. Я хацеў застацца на другі тэрмін, але з павагай адыду ў бок і вазьму ўдзел у плаўным пераходным працэсе», — сказаў Масісі, адзначыўшы, што будзе падтрымліваць наступнага прэзыдэнта. Ён прызнаў, што такога правалу не чакаў.
Батсвана, якую лічаць адной з самых устойлівых дэмакратый у Афрыцы, залежыць ад продажу алмазаў. Паводле дадзеных МВФ, на алмазы прыпадае больш за 80% усяго экспарту Батсваны і чвэрць яе ВУП. За апошні час сусьветны попыт на алмазы ўпаў, што прывяло да рэзкага росту беспрацоўя ў краіне і захадаў жорсткай эканоміі. Грамадзяне крытыкавалі ўрад Масісі за недастатковыя намаганьні па дывэрсыфікацыі эканомікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка хоча пашыраць «палітычны дыялёг» з Батсванай, якая на ГА ААН прагаласавала за вывад войскаў Расеі з Украіны