Праваабаронцы «Вясны» сьцьвярджаюць, што ім стала вядома пра выпадкі, калі перад затрыманьнямі 31 кастрычніка ў беларусаў адключалі мабільную сувязь.
«Праваабаронцы атрымліваюць падрабязнасьці сёньняшніх затрыманьняў і ператрусаў па ўсёй краіне.
Сярод іншага, стала вядома, што супрацоўнікі КДБ з розных гарадоў ўзялі на ўзбраеньне новую стратэгію — перад самым затрыманьнем у чалавека адключаюць мабільную сувязь праз апэратара», — паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».
Падрабязнасьці затрыманьняў праваабаронцы не распавялі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 31 кастрычніка: у Берасьці і Віцебску судзяць былых палітвязьняў; ператрусы ў Смаргонях і Ваўкавыску