«Паводле ілжывых абвінавачаньняў». Журналіст Радыё Свабода ўжо пяць месяцаў у азэрбайджанскай турме

Фэрыд Мехралызадэ перад ягоным арыштам сёлета ў чэрвені

Фэрыда Мехралызадэ арыштавалі 1 чэрвеня. Першапачаткова яму інкрымінавалі артыкул 206.3.2 (групавая кантрабанда) Крымінальнага кодэксу Азэрбайджану. Пазней выставілі дадатковыя абвінавачаньні.

Прэзыдэнт Радыё Свабода Стывэн Капус заклікаў улады Азэрбайджану вызваліць журналіста і эканаміста Фэрыда Мехралызадэ.

«Сёньня (30 кастрычніка) споўнілася пяць месяцаў, як быў несправядліва арыштаваны журналіст і эканаміст Радыё Свабода Фэрыд Мехралызадэ. Мы глыбока занепакоеныя ягоным зьняволеньнем паводле ілжывых абвінавачаньняў. Мы заклікаем да ягонага неадкладнага вызваленьня, каб ён мог вярнуцца дадому да жонкі і нованароджанай дачкі», — сказаў Стывэн Капус.

Фэрыда Мехралызадэ арыштавалі 1 чэрвеня. Першапачаткова яму інкрымінавалі артыкул 206.3.2 (групавая кантрабанда) Крымінальнага кодэксу Азэрбайджану. Пазней выставілі дадатковыя абвінавачаньні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці з атрыманьнем вялікіх прыбыткаў, а таксама ў арганізаванай групавой кантрабандзе, ухіленьні ад выплаты падаткаў, у падробцы дакумэнтаў і іх выкарыстаньні.

6 верасьня яму да 19 верасьня падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай.

Фэрыд Мехралызадэ адхіліў абвінавачваньні і назваў іх ілжывымі.

Улады Азэрбайджану заяўляюць, што ў краіне не арыштоўваюць паводле палітычных матываў, а толькі за злачынствы ў прафэсійнай дзейнасьці. Аднак зь лістападу мінулага году ў краіне былі групамі арыштавалі каля 20 журналістаў і грамадзкіх актывістаў паводле абвінавачаньня ў кантрабандзе. Большасьць зь іх першапачаткова тычыліся справы «AbzasMedia işi», у рамках якой арыштавалі дырэктара сайта, яго супрацоўніка і галоўнага рэдактара. Пазьней у гэтай справе затрымалі і журналістаў. Усе яны не згаджаюцца з выстаўленымі абвінавачаньнямі і называюць свой перасьлед палітычным.

Мясцовыя праваабарончыя арганізацыі паведамляюць, што ў азэрбайджанскіх турмах знаходзяцца ня менш за 300 палітвязьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка папрасіў Аліева «знайсьці месца для Беларусі» ў аднаўленьні Азэрбайджану пасьля «вызваленчай вайны»