Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Яўгена Куліка, аднаго з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба «Пагоня»

Яўген Кулік. Аўтар Леанід Шчамялёў

Падзеі 31 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

31 кастрычніка 1937 году нарадзіўся мастак Яўген Кулік, адзін з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусі «Пагоня», які ў верасьні 1991 году быў зацьверджаны Вярхоўным Саветам. Тады ў фае перад Авальнай заляй разгарнулі выставу, якая адлюстроўвала гісторыю нацыянальных сымбаляў. На просьбу Зянона Пазьняка яе зрабілі мастакі Яўген Кулік, Мікола Купава, Лявон Бартлаў ды іншыя.

Выстава ў фае Авальнай залі, Алег Трусаў расказвае пра Пагоню. Верасень 1991, фота Ўладзіміра Сапагова (vytoki.net)

31 кастрычніка 1992 году ня стала Міхася Ткачова, беларускага археоляга і гісторыка архітэктуры, палітычнага дзеяча. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ. Ён быў ініцыятарам аднаўленьня сацыял-дэмакратыі ў Беларусі і першым старшынём Цэнтральнай рады БСДГ (1991–1992).

Міхась Ткачоў

Як гісторык Міхась Ткачоў першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў эвалюцыю замкаў і арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вучыў беларускай гісторыі Высоцкага. 15 фактаў пра Міхася Ткачова

Таксама ў гэты дзень

1517 Марцін Лютэр зрабіў у Вітэнбэргу заяву пра неабходнасьць прывесьці жыцьцё кожнага чалавека і ўсяго грамадзтва ў адпаведнасьць са Словам Божым. Гэта стала пачаткам руху Рэфармацыі, які ахапіў усю Эўропу, уключаючы Беларусь. 31 кастрычніка вядомы як Дзень Рэфармацыі.

Марцін Лютэр, карціна Лукаса Кранаха

1905 — у Менску адбылася трагедыя, якая ўвайшла ў падручнікі пад назваю «Курлоўскі расстрэл». У гэты дзень каля чыгуначнага вакзалу, які тады называўся Віленскім, сабраўся 20-тысячны мітынг менчукоў, якія выступалі супраць манархіі, за дэмакратычную рэспубліку. На загад губэрнатара Паўла Курлова супраць дэманстрантаў былі кінутыя паліцыя і войска. Пачалася страляніна, у выніку якой 100 чалавек былі забітыя і каля 300 параненыя.

Мітынг перад сядзібай губэрнатара, неўзабаве войскі адкрыюць агонь па ўдзельніках маніфэстацыі (Курлоўскі расстрэл). Менск, 31 кастрычніка 1905

1947 — у Мюнхэне на беларускай мове пачала выходзіць газэта «Бацькаўшчына» (выдавалася да 1966 году).

1961 — цела Ёсіфа Сталіна цішком вынесьлі з маўзалею на Краснай плошчы Масквы і пахавалі ў загадзя выкапанай магіле ля Крамлёўскай сьцяны.

У гэты дзень нарадзіліся

1675Уладзіслаў Дзягілевіч, архітэктар, езуіт.

1910Леанід Галяк, беларускі юрыст, журналіст, грамадзкі дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША, першы рэдактар амэрыканскай газэты «Беларус».

1930Леў Гумілеўскі, скульптар, народны мастак Беларусі.

1934Тадэвуш Кокштыс, народны артыст Беларусі, актор тэатру імя Якуба Коласа.

1977 Юрась Зянковіч, палітык і юрыст, палітвязень.

Юрась Зянковіч

У памяці

1929Эліяху Алеві Файнштайн, выбітны беларускі рабін.

1932Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, генэрал, сябра Народнага Сакратарыяту БНР.

Кіпрыян Кандратовіч

1937Антон Баліцкі, дзяржаўны дзеяч, адзін з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі ў БССР, расстраляны НКВД.

1993Фэдэрыка Фэліні, італьянскі рэжысэр.

Фрэдэрыка Фэліні, 1965

1996Віктар Тураў, беларускі рэжысэр.

Віктар Тураў

2013Аляксей Кузьміч, беларускі савецкі мастак.