Генсакратар NATO Марк Рутэ назваў гэты крок Масквы і Пхэньняна «значным абвастрэньнем» вайны Расеі супраць Украіны.
Паводле генэральнага сакратара NATO Марка Рутэ, вайсковы альянс пацьвердзіў, што паўночнакарэйскія войскі перамясьціліся ў Курскую вобласьць Расеі, якая мяжуе з Украінай.
Выступаючы ў Бруселі 28 кастрычніка, Рутэ назваў гэты крок «значнай эскаляцыяй» поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і сказаў, што гэта сьведчыць аб «адчаі» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пасьля страты ў вайне больш за 600 тысяч салдатаў.
«Паглыбленьне вайсковага супрацоўніцтва паміж Расеяй і Паўночнай Карэяй зьяўляецца пагрозай як для інда-ціхаакіянскай, так і для эўраатлянтычнай бясьпекі», — дадаў ён, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: вайскоўцы КНДР — у зоне баявых дзеяньняў у Курскай вобласьці. Пуцін пракамэнтаваў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці будуць Паўночная Карэя і Беларусь ваяваць ва Ўкраіне? Экспэрты прааналізавалі заявы Лукашэнкі ў Казані