Затрымалі актора
Сілавікі затрымалі актора «Беларусьфільма» Ўладзіслава Ліпоўскага, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна»:
У відэа сілавікоў затрыманы кажа, што быў падпісаны на нібыта «экстрэмісцкія» каналы і пакідаў камэнтары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 лістапада: менчука судзяць за пратэсты 2020 годуАштрафавалі за тое, што ня ўстаў падчас выкананьня гімна
Як паведамілі ў газэце «Вячэрні Гродна», жыхара Менску пакаралі за паводзіны на стадыёне.
У 2023 годзе мянчук на трыбуне стадыёна падчас афіцыйнай цырымоніі на спартовым матчы слухаў гімн Беларусі седзячы. Гэтым ён нібыта здзейсьніў «незаконныя дзеяньні ў адносінах да дзяржаўных сымбаляў». Паводле арт. 24.54 КаАП яму прызначылі штраф у 15 базавых велічынь (600 рублёў).
У Пінску яшчэ двух чалавек судзяць за пратэсты 2020 года
Яшчэ двух чалавек у Пінску судзяць па крымінальных справах за пратэсты ў жніўні 2020 года, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
У панядзелак 28 кастрычніка ў судзе Пінскага раёна пачаўся разгляд справы Дзьмітрыя Новака, а 30 кастрычніка пачнуць судзіць Уладзімера Нікалаева. Абодвух пінчукоў абвінавачваюць па артыкуле аб грубым парушэньні парадку (артыкул 342 КК).
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Пінску ў 2024 годзе за пратэсты 2020 года па артыкуле аб грубым парушэньні парадку асудзілі ўжо 12 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 кастрычніка: затрымалі журналіста Ігара Ільяша, экс-міліцыянта завочна асудзілі на 15 гадоў