Непадалёк ад месца здарэньня разьмешчаная штаб-кватэра ізраільскай выведкі «Масад», а таксама некалькі выведвальных падразьдзяленьняў Арміі абароны Ізраіля. Ізраільская паліцыя падазрае тэракт, але пакуль афіцыйна не кваліфікавала здарэньне як тэракт, піша The Times of Israel.
Ізраільская паліцыя паведаміла пра 24 пацярпелых у выніку здарэньня.
Паводле The Jerusalem Post, у выніку здарэньня каля 37 чалавек атрымалі раненьні, 6 зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Выданьне прыводзіць словы аднаго з валянтэраў арганізацыі United Hatzalah: «У аварыі ўдзельнічалі грузавік і аўтобус, а таксама вялікая колькасьць пешаходаў. Брыгады лекараў надаюць першасную дапамогу больш за 20 пацярпелым (на цяперашнім этапе), якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці».
На месцы аварыі працуюць выратавальныя службы, некалькі пацярпелых яшчэ прыціснутыя грузавіком, іх спрабуюць выцягнуць.
The Jerusalem post паведамляе, што кіроўца грузавіка затрыманы, іншыя СМІ — што паліцыя забіла яго пры затрыманьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тэль-Авіве адбылася страляніна ў раёне Яфа. Ёсьць ахвяры