Пасьля закрыцьця выбарчых участкаў на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі праўрадавая тэлекампанія «Імэдзі» і апазыцыйныя каналы «Формула» і «Мтавары» абвясьцілі вынікі экзытполаў.
Згодна з экзытполам праўрадавага канала «Імэдзі», большасьць месцаў у парляменце атрымлівае кіроўная партыя «Грузінская мара». За яе нібыта аддалі свае галасы 56,1% грузінаў. Гэта вынікі дасьледчай кампаніі Gorbi.
Згодна з экзытполам (Edison Research) апазыцыйнага канала «Формула», «Грузінская мара» прайграе выбары з вынікам 35%, а апазыцыйныя партыі атрымліваюць большасьць месцаў у парлямэнце.
«Грузінская мара» прайграе выбары і згодна з экзытполам апазыцыйнага канала «Мтавары» (Harrys X) — 35% , а апазыцыйныя партыі атрымліваюць большасць месцаў у парлямэнце.
Цэнтральная выбарчая камісія плянуе аб’явіць папярэднія вынікі галасаваньня да 22:00.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі — парлямэнцкія выбары. Чаму яны важныя і што пра іх трэба ведаць?