Паводле яго слоў, выбух прагучаў у Салам’янскім раёне гораду.
Потым мер удакладніў, што ў доме ў Салам’янскім раёне, у які трапіў дрон, пашкоджаныя кватэры на 17-м, 18-м і 19-м паверхах. Вядома, што на месцы трапленьня працуюць ратавальнікі.
Увечары 25 кастрычніка ў Кіеве і вобласьці, а таксама ў шэрагу іншых рэгіёнаў была абвешчаная паветраная трывога праз запуск расейскіх ударных беспілётнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі абстралялі Крывы Рог, параненыя 17 чалавекРасейскія войскі рэгулярна розных відамі ўзбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі бомбамі — атакуюць ўкраінскія рэгіёны.
Кіраўніцтва Расеі адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы цывільнае насельніцтва і руйнуючы шпіталі, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.
Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары, як ваенныя злачынствы Расеі і адзначаюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.