Тры тыдні таму Жога быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта ва Ўральскай фэдэральнай акрузе.
Гэтае прызначэньне стала самым высокім для былых удзельнікаў расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Жога ваяваў у Данбасе на баку прарасейскіх сэпаратыстаў з 2014 году. Ён уваходзіў у выведны батальён «Спарта», створаны палявым камандзірам Арсеніем Паўлавым, вядомым пад пазыўным «Матарола», і нейкі час узначальваў ягоны штаб, а потым і сам батальён. Кіеў і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, такія як Amnesty International, абвінавачваюць «Спарту» ў катаваньнях і забойствах ваеннапалонных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэп ад Матаролы (Асьцярожна! Нецэнзурная лексыка)Пасьля анэксіі часткі Данбасу Расеяй Жога ўзначальваў расейскі рэгіянальны парлямэнт у Данецкай вобласьці Ўкраіны. У сьнежні 2023 году ён публічна прасіў Пуціна балятавацца на пяты прэзыдэнцкі тэрмін, а пазьней стаў адным з сустаршыняў яго выбарчага штабу. Жога ўваходзіць у санкцыйныя сьпісы ЗША, Эўразьвязу, Японіі і Ўкраіны.
Да Ўралу Жога ня мае дачыненьня. У Екацярынбургу Жога ўвайшоў у апякунскую раду «Ельцын-Цэнтру». У пятніцу ён анансаваў правядзеньне ў лістападзе ўральскага форуму «ўдзельнікаў падтрымкі СВА» пад назвай «Патрыёты Ўралу».