Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў на калегіі пахваліўся тэхнічнымі дасягненьнямі і ахопам у сачэньні за сытуацыяй.
Ён адзначыў, што пры каардынацыі Міністэрства ўнутраных спраў за апошнія чатыры гады колькасьць відэакамэраў Рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі павялічылася ў дзясяткі разоў і перавышае 40 тысяч адзінак.
«Яны дазваляюць фіксаваць парушэньні правілаў дарожнага руху. У прыватнасьці, факты кіраваньня транспартнымі сродкамі кіроўцамі, пазбаўленымі такога права, у тым ліку і за нецьвярозае кіраваньне.
Таксама сёньня ў тэставым рэжыме ў Менску праводзіцца апрабаваньне cыстэмы аўтаматычнай фіксацыі парушэньняў правілаў спыненьня і стаянкі транспартных сродкаў, праезду на забараняльны сыгнал сьветлафора».
Кубракоў алзначыў, што ў краіне колькасьць п’яных ДТЗ скарацілася. Аднак ён заклікаў да супольных дзеяньняў усіх ведамстваў у перадухіленьні кіраваньня транспартам нападпітку.
Вядомы факт, што з дапамогай відэаназіраньня сілавікі ў Беларусі адсочваюць палітычных апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Створана цэлая сыстэма, якая дазваляе сілавым структурам ажыцьцяўляць больш эфэктыўна перасьлед удзельнікаў пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На пункце пропуску «Каменны Лог» правядуць маштабную рэканструкцыю: узмоцняць кантроль і відэанагляд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я толькі зьняла акуляры — і мяне высачылі». Як спэцслужбы знаходзяць беларусаў праз камэры відэаназіраньня і што гэта за сыстэма