У Берасьцейскім абласным судзе 24 кастрычніка пачаўся суд над мужам і жонкай з Баранавічаў Уладзіславам і Тацянай Кашчэевымі. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»).
Як піша «Вясна», працэс у закрытым рэжыме вядзе судзьдзя Дзьмітры Карасінскі. Абставіны справы праваабаронцам невядомыя. Уладзіславу і Тацьцяне пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
«Вясна» знайшла ў сацсетках старонкі Ўладзіслава і Тацяны. Інфармацыі пра сям’ю няшмат. Вядома, што мужчыну 49 гадоў, жанчыне — 44. Сужэнцы жывуць ў Баранавічах. У іх двое дзяцей, малодшы сын яшчэ непаўналетні.
Як паведамілі «Вясьне» ў арганізацыі BelPol, паводле зьвестак за 2005 год, Тацяна працавала на «558-м авіяцыйным рамонтным заводзе» тэхнікам па працы, Уладзіслаў — вайсковец. Па зьвестках за 2019 год, ён працаваў на «61-й зьнішчальнай авіябазе ў Баранавічах» (в/ч 54804).
Дакладна не вядома, што ставіцца ў віну Кашчэевым.
Праваабронцы мяркуюць, што іх утрымліваюць пад вартай, апошняя іх актыўнаўсьць у сацсетках была ў 2023 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 кастрычніка: У Браславе за «экстрэмізм» асудзілі кіраўніка паляўнічага таварыства