Унівэрсам «Цэнтральны» ў Менску зноў выставілі на продаж, зьнізіўшы цану на 3 мільёны даляраў

Унівэрсам «Цэнтральны» ў Менску. Архіўнае фота

У 2018 годзе гэты ўнівэрсам у самым цэнтры Менску прадавалі амаль за 10 мільёнаў даляраў.

Унівэрсам «Цэнтральны» ў Менску паўторна выставілі на продаж, паведамляе Realt.by.

У 2014 годзе ўнівэрсам «Цэнтральны» купіла кампанія «НП-Сэрвіс», якая займалася імпартам прадуктаў. Празь фінансавыя праблемы ў 2018 годзе «Цэнтральны» выставілі на продаж за 9,8 млн даляраў. Пакупніка тады не знайшлося. А ў 2021 годзе ў «Цэнтральным» адкрыўся супэрмаркет «Эўраопт».

Цяпер «Цэнтральны» выстаўляюць за 6,74 мільёна даляраў, адзін квадратны мэтар каштуе $2400.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску закрылася буйная сетка крамаў «Радзівілаўскі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гэтыя буйныя крамы на мяжы закрыцьця. І палітыка тут ні пры чым