Дата дня
24 кастрычніка 1994 году памёр Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1969), ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за паэму «Вецер з Волгі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1968) за кінасцэнар «Генэрал Пушча», кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1974).
Многія паэтычныя творы Анатоля Вялюгіна перакладзеныя на расейскую, украінскую, баўгарскую і іншыя мовы. Некаторыя ягоныя вершы, пакладзеныя на музыку кампазытарам Ігарам Лучанком, сталі шырока вядомымі песьнямі («Бярозка», «Закасі мае вёсны», «Сын зямлі на віхурнай арбіце»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 500 найлепшых кніг за 500 гадоўГэты дзень у гісторыі
1648 — у нямецкім Аснабруку быў канчаткова падпісаны Вэстфальскі мір, які паклаў канец Трыццацігадовай вайне, у якой удзельнічалі амаль усе эўрапейскія дзяржавы.
1780 — Марцін Пачобут-Адляніцкі прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай зь Віленскай акадэміі.
1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.
1929 — «Чорны чацьвер», пачатак краху на Нью-Ёрскай фондавай біржы, які прывёў да «вялікай дэпрэсіі».
1944 — чыгуначная катастрофа пры рээвакуацыі Купалаўскага тэатру з Томску ў Менск. Загінуў актор Кастусь Быліч.
1945 — набыў моц Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
1999 — усталяваны памятны крыж у Якушоўцы ў гонар Кастуся Каліноўскага.
2011 — Праваабаронца Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
2020 — у Менску прайшоў «Жаночы марш».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшоў «Жаночы марш». ФОТА, ВІДЭАУ гэты дзень нарадзіліся
1743 — Рафал Чарвякоўскі, беларускі лекар, аўтар «Практычнай хірургіі».
1901 — Яніна Глебаўская, народная артыстка БССР.
1928 — Адам Супрун, беларускі мовазнаўца.
У памяці
1601 — Тыха Брагэ, адзін зь першых эўрапейскіх астраномаў.
1953 — Лявон Рыдлеўскі, палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч.
1970 — Адольф Клімовіч, беларускі дзяяч у Вільні і Празе, вязень ГУЛАГу.
1994 — Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, пісьменьнік, кінасцэнарыст, перакладчык.
2005 — Роза Паркс, амэрыканская грамадзкая дзяячка, адна з пачынальніц руху за правы афраамэрыканцаў.