Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
23 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні пачалі судзіць Максіма Сандракулу.
Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Удзел у масавых беспарадках»), паведамляе «Вясна». Мужчыну пагражае да 8 гадоў калёніі.
Справу разглядае судзьдзя Ўладзімер Пазьняк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 кастрычніка: затрымалі журналіста Ігара Ільяша, экс-міліцыянта завочна асудзілі на 15 гадоўСілавікі ў Менску затрымалі жанчыну-байкера
У жанчыны на шлеме былі белыя і чырвоныя стужкі. У тэлефоне затрыманай знайшлі фатаздымкі з акцый пратэстаў. Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 кастрычніка: за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару