Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі заявіў пра неабходнасьць мірных перамоваў для завяршэньня вайны Расеі ва Ўкраіне.
«Наконт канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай, які працягваецца, мы рэгулярна знаходзімся ў кантакце. Як я казаў раней, мы мяркуем, што праблемы павінны вырашацца мірнымі спосабамі. Мы цалкам падтрымліваем хутчэйшае дасягненьне міру і стабільнасьці. Ва ўсіх нашых намаганьнях мы надаём прыярытэтнае значэньне чалавечнасьці, і мы гатовыя да любога садзейнічаньня і ў будучым», — працытавала агенцтва AFP Нарэндру Модзі зь ягонай сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным ў Казані.
У гэтым горадзе 22 кастрычніка пачынаецца сустрэча лідэраў краін BRICS — нефармальнага аб’яднаньня розных краін сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым Лукашэнку вабіць BRICSСёлета ў ліпені на сустрэчы з Уладзмірам Пуціным у Маскве прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі ўпершыню заклікаў яго да мірных перамоваў з Украінай.
Прэзыдэнт Украіны Зяленскі скрытыкаваў тады візыт Модзі ў Маскву. Ён заявіў, што «гэта вялікае расчараваньне і спусташальны ўдар па мірных намаганьнях — бачыць, як лідэр найбуйнейшай дэмакратыі сьвету абдымаецца ў Маскве з самым крывавым злачынцам у сьвеце ў такі дзень» (меўся на ўвазе ракетны ўдар 8 ліпеня па дзіцячым шпіталі ў Кіеве).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Індыі ў Кіеве ўшанаваў памяць дзяцей, якія загінулі ў выніку агрэсіі РасеіПасьля Масквы Модзі ўпершыню наведаў Украіну і правёў сустрэчу з прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім, на якой заявіў, што Індыя «ніколі не была нэўтральнай» на тле расейскай вайны ва Ўкраіне.
У той жа час Індыя не падпісала дэклярацыю па выніках саміту міру ў Швайцарыі, арганізаванага Ўкраінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ракетная атака Расеі па Ўкраіне: шмат ахвяр, у Кіеве пацярпеў найбуйнейшы дзіцячы шпіталь. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое BRICS і якія краіны ўваходзяць у гэтую групу? МАПА