Атакі адбываліся ў Студзялове, Міхалове, Белавежы, Кузьніцы і іншых месцах. Дзеля таго, каб трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу, мігранты нават фарсавалі рэкі Валкушанка і Сьвіслач.
Адбываліся атакі палкамі і камянямі, у адным з аўтамабіляў памежнікаў выбілі шыбы.
На выходных польскія памежнікі затрымалі двух грамадзянаў Украіны, якія працавалі кур’ерамі і спрабавалі парушыць закон, возячы мігрантаў углыб Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 60 польскіх вайскоўцаў атрымалі раненьні на мяжы зь Беларусьсю з пачатку году, — Міністэрства абароны ПольшчыРаней у Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) паведамілі пра экстрадыцыю ў Польшчу грамадзяніна адной з краін Паўднёвай Азіі, які каардынаваў мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Эўразьвязу.
Паводле ўкраінскай спэцслужбы, грамадзянін пры дапамозе сваіх сувязяў за мяжой арганізаваў масавае перамяшчэньне ў ЭЗ выхадцаў з краін павялічанай тэрарыстычнай рызыкі, у прыватнасьці, з Нэпалу, Банглядэш і Пакістану.
У Польшчы грамадзяніну Пакістану пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя дэталі крымінальнай справы каардынатара мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі і Польшчы