Абстрэл адбыўся каля лініі фронту ў Данецкай вобласьці.
Гаворка ідзе пра здымачную групу праекту «Донбас. Реалії». Журналісты здымалі працу апэратараў FPV-дронаў на бахмуцкім кірунку.
Абстрэл адбыўся 10 кастрычніка, у складзе групы працавалі карэспандэнт Раман Пагуліч і апэратар Паўло Холадаў.
Журналіст атрымаў кантузію, двое байцоў лёгкія раненьні, апэратара аскепкі не закранулі. Іх і параненых жаўнераў украінскага войска эвакуавалі ў стабілізацыйны пункт для мэдыцынскага агляду і лячэньня, а потым выпісалі.
Момант абстрэлу трапіў на відэа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла чарговы ракетны ўдар па Адэскай вобласьці, ёсьць загінулыя і параненыя сярод цывільных ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты Радыё Свабода трапілі пад расейскі абстрэл на бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласьці