Называецца імя аднаго зь іх — гэта галоўны інжынэр кампаніі Airline Transport Incorparation FZC Віктар Гран. Зь ім на борце, як мяркуецца, знаходзіліся яшчэ некалькі яго калег.
Расейская амбасада ў Судане пакуль не пацьвярджае, але і не абвяргае інфармацыю. Прадстаўнікі дыпляматычнай місіі падкрэсьлілі, што высьвятленьне абставін «ускладнена тым, што зона крушэньня знаходзіцца ў Дарфуры» — рэгіёне, які ахоплены грамадзянскай вайной.
У сваю чаргу, праект Sudan War Monitor, які публікуе зводкі баявых дзеяньняў у краіне, сьцьвярджае, што самалёт Іл-76 быў зьбіты байцамі ваенізаванай арганізацыі «Сілы хуткага рэагаваньня» (RSF) і пры гэтым памылкова: нібыта груз, які знаходзіўся на борце, прызначаўся для саміх RSF.