Як стала вядома праваабаронцам, у Магілёўскім абласным судзе 27 верасьня асудзілі Максіма Хвашчынскага паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу.
Судзьдзя Ігар Шведаў прызначыў Хвашчынскаму сем гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Бабруйчаніна Хвашчынскага затрымалі сёлета 26 лютага — на наступны дзень пасьля яго вяртаньня з Польшчы. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт за распаўсюджваньне «экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасьля чаго завялі крымінальную справу за «паклёп на Лукашэнку» і «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня». Яго абвінавацілі ў стварэньні тэлеграм-чатаў «Бабруйск 375» і «Бобр 97%».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Магілёўшчыны асудзілі на 3 гады калёніі за камэнтары пра Лукашэнку, напісаныя ў 2019 годзе