Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозьвішчы амаль 7400 фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі, заведзеных з палітычных матываў. Зь іх 6013 чалавек ужо асудзілі.
Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны.
Як мінімум 2336 чалавек былі асуджаныя на пазбаўленьне волі, 681 — на «хімію».
Праваабаронцы адзначаюць, што гэта толькі тыя людзі, пра якіх вядома праваабарончым арганізацыям — агулам жа фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі значна больш.
На 21 кастрычніка ў турмах Беларусі застаецца 1291 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязьнямі. Колькасць асуджаных паводле палітычных матываў значна большая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве сымбалічна адкрылі абноўлены мурал, прысьвечаны беларускім палітвязьням. Фатафакт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая палітзьняволеная расказала пра катаваньні жанчын у беларускіх вязьніцах: на Акрэсьціна, у СІЗА, у калёніі