Гэта пацьвердзіў адзін з высокапастаўленых прадстаўнікоў ХАМАСу ў Газе Галіл аль-Хайя, паведаміў сёньня тэлеканал Al Jazeera.
Пра гэта піша DW.
Аль-Хайя таксама заявіў, што ХАМАС не адпусьціць захопленых ім год таму ізраільскіх закладнікаў, пакуль Ізраіль ня спыніць напады на сэктар Газа і ня выведзе свае войскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр ХАМАСу Ях’я Сінвар забіты. Што гэта значыць для вайны ў сэктары ГазаІзраіль абвясьціў аб забойстве Сінвара 17 кастрычніка. Па дадзеных войска Ізраіля ЦАХАЛ і спэцслужбы Шабак, лідэра ХАМАС у Газе забілі днём раней падчас апэрацыі ў паўднёвай частцы сэктару.
Як паведамляе DW, сёньня падчас перамоваў у Бэрліне канцлер Нямеччыны Оляф Шольц і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн віталі навіну аб ліквідацыі Ях’і Сінвара.
Байдэн назваў гэта «момантам справядлівасьці», заявіўшы, што на руках Сінвара «кроў ізраільцянаў, палестынцаў, амэрыканцаў, немцаў і многіх іншых». Ён расказаў, што заклікаў прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу выкарыстаць гэты момант як «шанец стаць на шлях да міру, да лепшай будучыні ў сэктары Газа без ХАМАС».
Шольц таксама выказаў надзею, што «зараз адкрыюцца канкрэтныя пэрспэктывы для спыненьня агню і дасягненьня пагадненьня аб вызваленьні закладнікаў у Газе». Ён падкрэсьліў: «Ізраіль мае права на самаабарону. Для мяне важна сказаць гэта вельмі дакладна. Мы стаім на баку Ізраілю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн - Шольцу: падтрымка Ўкраіны не павінна слабець