«Мы правялі зь імі размову, каб атрымаць усе доказы. На дадзены момант наша афіцыйная пазыцыя такая: мы ня можам пацьвердзіць паведамленьні аб тым, што паўночнакарэйцы актыўна ўдзельнічаюць у якасьці салдат у вайне. Гэта, вядома, можа зьмяніцца», — сказаў ён.
Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу дадаў, што нават калі паўночнакарэйскія вайскоўцы фізычна не прысутнічаюць на полі бою, яны ўсё роўна дапамагаюць «распальваць агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны».
У той жа час міністар абароны Ўкраіны Рустэм Умераў заявіў сёньня, што Кіеў прапануе партнэрам абменьвацца інфармацыяй пра магчымы ўдзел Паўночнай Карэі ў вайне.
«Мы прадставілі доказы, заявілі, што мы былі б вельмі рады абмяняцца інфармацыяй: таксама атрымаць ад партнэраў IP4 іхную інфармацыю пра Паўночную Карэю і даць інфармацыю ад нас. Але мы ім сказалі, што ў нас ужо ёсьць некаторыя доказы», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўднёвакарэйская выведка заявіла аб адпраўцы 12 тысяч вайскоўцаў КНДР на вайну ва ЎкраінуРаней Нацыянальная выведная служба Паўднёвай Карэі заявіла пра намер КНДР накіраваць ва Ўкраіну 12 тысяч вайскоўцаў. Паводле яе слоў, гаворка ідзе пра чатыры вайсковыя брыгады, у тым ліку спэцназ, і перадысьлякацыя гэтых сілаў, паводле зьвестак паўднёвакарэйскай выведкі, ужо пачалася.
14 кастрычніка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што КНДР «фактычна ўступае ў вайну». Ён таксама заявіў, што Паўночная Карэя ня проста перадае Расеі зброю, але фактычна адпраўляе сваіх грамадзянаў ваяваць ва Ўкраіну ў складзе расейскай арміі.
Крэмль адхіліў гэтыя абвінавачваньні як «фэйкавыя навіны».