Блёк Пракоп’ева-Ягорава ў складзе Каардынацыйнай рады атрымаў станоўчы адказ ад Міністэрства замежных справаў Польшчы на пэтыцыю аб атрыманьні візаў па натарыяльных запрашэньнях для сваякоў грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай.
«Міністэрства пацьвердзіла, што запрашэньні, завераныя натарыяльна, зьяўляюцца легітымным дакумэнтам для атрыманьня візаў. З прычыны кадравых абмежаваньняў у консульствах у Беларусі важна загадзя ўзгадняць працэс падачы дакумэнтаў», — гаворыцца ў паведамленьні ў Тэлеграм-канале блёку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адмоваў стане больш, працэдура ўскладніцца». У чым сутнасьць новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы«На працягу апошніх двух месяцаў мы актыўна працуем над тым, каб натарыяльныя запрашэньні можна было падаваць непасрэдна праз консульствы, з выключэньнем неабходнасьці выкарыстаньня візавых цэнтраў. Гэта важна для абароны пэрсанальных дадзеных, якія ўтрымліваюцца ў такіх запрашэньнях, і прадухіленьня іх перадачы трэцім асобам», — адзначае блёк Пракоп’ева-Ягорава.