У Сеніцы пад Менскам у пажары загінулі двое дзяцей, аднаму зь іх было тры гады

Тушэньне пажару, ілюстрацыйнае фота

Прычыны і абставіны трагедыі высьвятляюць.

У выніку пажару ў жылым доме ў Сеніцы Менскага раёну загінулі двое дзяцей — 2018 і 2021 гадоў нараджэньня.

Як адзначаецца ў Telegram-канале Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі, прычыны і абставіны трагедыі высьвятляюць.

У ведамстве заклікалі бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду, хаваць ад іх запалкі і іншыя запальныя прадметы, тлумачыць базавыя правілы бясьпекі і правілы паводзінаў пры пажары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім гандлёвым цэнтры «4 сэзоны» адбыўся пажар. ФОТА

Паводле папярэдняй інфармацыі Сьледчага камітэту Беларусі, увечары 14 кастрычніка бацькі загінулых дзяцей знаходзіліся ў суседнім пакоі, калі да іх падбегла дачка і паведаміла аб тым, што выпадкова падпаліла фіранку. СК заявіў, што абодва бацькі былі ў стане алькагольнага ап'яненьня.

СК завёў крымінальную справу.