Заплянаваны падрыў дарог «падкрэсьлівае рост гневу Паўночнай Карэі» супраць кансэрватыўнага ўраду Паўднёвай Карэі. Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын паабяцаў разарваць дачыненьні з Паўднёвай Карэяй і адмовіцца ад мэты дасягненьня мірнага аб’яднаньня дзьвюх Карэяў, піша AP.
Назіральнікі кажуць, малаімаверна, што Кім распачне прэвэнтыўны шырокамаштабны напад на Паўднёвую Карэю праз страх, што помста сілаў ЗША і Паўднёвай Карэі будзе наагул пагражаць існаваньню Пхэньяну.
У адказ на выбухі Аб’яднаны камітэт начальнікаў вайсковых штабоў Паўднёвай Карэі заявіў, што яе вайскоўцы вялі агонь на паўднёвых участках мяжы, умацоўваючы гатоўнасьць і назіраньне. У заяве не паведамляецца падрабязнасьцяў, але гэты крок мог быць спробай прадухіліць трансгранічны агонь з боку Паўночнай Карэі.
Міністэрства аб’яднаньня Паўднёвай Карэі, якое займаецца справамі з Паўночнай Карэяй, асобна асудзіла падрывы дарог у Паўночнай Карэі як «вельмі ненармальную» і «рэгрэсіўную» меру, якая парушае папярэднія міжкарэйскія пагадненьні.
Відэа, паказанае паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі, паказала аблокі белага і шэрага дыму, якія ўзьніклі ад выбуху на дарозе каля заходняга памежнага горада Кэсон. Можна было ўбачыць паўночнакарэйскія грузавікі і экскаватары, якія расчышчалі завалы. Яшчэ адно відэа паказала дым, які ідзе з прыбярэжнай дарогі каля ўсходняй мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прапанаваў Дзярждуме ратыфікаваць дамову аб ваеннай дапамозе паміж Расеяй і КНДР. Зяленскі: КНДР фактычна ўключылася ў вайну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палову артылерыйскіх снарадаў Расея атрымлівае ад КНДР, — The Times