У Беларусі на аўкцыён выставілі газаправод сьпіртзаводу

Ілюстрацыйнае фота

Гэта адбылося ў Мазыры, прычынаю сталі даўгі.

Ідзецца пра два газаправоды, што належаць Мазырскаму сьпіртзаводу. Старонка «ИПМ-Торги» паведаміла пра выстаўленьне газаправодаў на аўкцыён.

Прадавец у працэдуры банкруцтва з 2016 году, інфармацыя пра гэта зьмешчана на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестру зьвестак аб банкруцтве.

На таргі выставілі вонкавы газаправод сярэдняга ціску, які хочуць прадаць за 13,4 тысяч рублёў. Яго плошча — 65,6 мэтра.

Другі лот — вонкавы газаправод высокага ціску, за які разьлічваюць атрымаць 101,1 тыс. рублёў. Яго плошча значна большая — 1636,3 м.

У камэнтарыі да лотаў сказана, што іх прадаюць з умовай пры неабходнасьці падаваць газ на кацельню ААТ «Мазырскі сьпіртагарэлачны завод». Кацельню таксама пры гэтым выставілі на таргі. За яе просяць каля 368 тыс. рублёў.

Таргі па газаправодах заплянавалі на 29 кастрычніка. За дзень да гэтага скончыцца прыём заявак на ўдзел у таргах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я пайшла на сайт і пазнала сваю лядоўню». Як арыштоўваюць маёмасьць беларусаў пасьля 2020 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выява Фары Вітаўта за 320 эўра. Як краязнаўца набывае старыя фатаграфіі зь Беларусі