Пра гэта паведамляе прэсавая служба маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі.
Фралова прызналі вінаватым у адміністрацыйным правапарушэньні па артыкуле аб непадпарадкаваньні законнаму распараджэньню ці патрабаваньню супрацоўніка паліцыі (ч. 1 арт. 19.3 КаАП РФ). На судовым пасяджэньні ён растлумачыў, што разьбіў сьцяну Крамля малатком «з прычыны асабістай непрыязнасьці да супрацоўнікаў Фэдэральнай службы аховы Расеі».
Тэлеграм-канал Baza піша, што раней Фралоў ужо адбываў пакараньне за аналягічнае парушэньне. У сярэдзіне верасьня ён пакінуў на сьцяне адной зь вежаў Крамля надпіс з абвінавачаньнем супрацоўнікаў спэцслужбаў у згвалтаваньні дзяўчынкі — за гэта яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту па тым жа артыкуле.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у студзені 2022 году суд Жлобінскага раёну асудзіў Аляксандра Фралова да паўтара года «хіміі» па артыкуле аб грубым парушэньні парадку (арт. 342 КК). Паводле гэтага артыкулу звычайна судзяць удзельнікам пратэстаў. У лістападзе 2023 году ён выйшаў на свабоду.