У Менску пачалі будаўніцтва новых станцыяў мэтро. ФОТА

Будаўніцтва новых станцый мэтро ў Менску, Беларусь

У Менску пачалі будаваць тунэль для трэцяй лініі мэтро з выкарыстаньнем комплексу «Алеся», піша тэлеграм-канал «Мінскбуда».

Будаўніцва вядзецца на ўчастку ад вуліцы Някрасава да Веры Харужай. Працаўнікі перакладаюць інжынэрныя сеткі вадаправоду, каналізацыі, цеплатрасы, а таксама ствараюць часовыя аб’езды.

Праект уключае ў сябе будаўніцтва трох новых станцыяў:

  • «Камароўская»,
  • «Парк Дружбы народаў»;
  • «Івана Мележа».

Іх адкрыцьцё плянуецца ў 2028–2029 гадах.

Цяпер на некалькіх новых станцыях менскага мэтро заканчваюць аддзелачныя працы. Плянуецца, што да канца 2024 году нарэшце адкрыюць станцыі мэтро «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасьцінец».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску замест гатэля францускай сеткі пабудуюць паліклініку, беларускі інвэстар пад працэдурай банкруцтва