Як паведамляе The Times of Israel, нападнік перамяшчаўся па вуліцах на мапэдзе, спыняючыся, каб ударыць нажом чарговую ахвяру. Пасьля чацвёртага прыпынку ў яго стрэліў мінак, які насіў з сабой зброю. Паліцыя, якая прыехала на месца, арыштавала нападніка.
Ізраільскія СМІ называюць яго імя: гэта 36-гадовы Ахмад Джабарын, грамадзянін Ізраілю арабскага паходжаньня. Пры ім знайшлі сякеру і ручку ад нажа. Лязо ад нажа, пакрытае крывёй, знайшлі непадалёк.
Вакол гадавіны нападу радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША, і Эўразьвязе, на Ізраіль 7 кастрычніка, у краіне адбылося некалькі ўзброеных нападаў.
2 кастрычніка два ўзброеныя жыхары Заходняга берага ракі Ярдан напалі на мінакоў у Тэль-Авіве. Загінулі шэсьць чалавек. У выніку атакі быў цяжка паранены грамадзянін Беларусі 1997 году нараджэньня.
6 кастрычніка нападнік адкрыў страляніну на аўтавакзале горада Беэр-Шэва. Загінула маладая жанчына, дзесяць чалавек атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас учорашняга тэракту ў Тэль-Авіве цяжка паранены грамадзянін Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 795 грамадзян Беларусі пераехалі за год у Ізраіль у праграме рэпатрыяцыі