У Нэпале загінулі пяць расейскіх альпіністаў. Мяркуюць, што яны ўпалі з вышыні 7600 мэтраў

Гара Дхаўлагіры ў Гімалаях. Ілюстрацыйнае фота

Як паведаміла прадстаўніца расейскай альпінісцкай супольнасьці Ганна Півунова, альпіністы загінулі, бо сарвалася зьвязка.

У Нэпале ў часе ўзыходжаньня на гару Дхаўлагіры загінулі пяць расейскіх альпіністаў. Іхныя целы знайшлі на вышыні 7100 мэтраў у часе пошуку на выратавальным верталёце.

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода з спасылкай на мясцовае выданьне The Himalayan Times, альпіністы зьніклі з сувязі 6 кастрычніка пасьля таго, як яны выйшлі зь лягеру на вышыні для далейшага пад’ёму на вяршыню.

Мяркуюць, што яны ўпалі з вышыні 7600 мэтраў.

Як паведаміла прадстаўніца расейскай альпінісцкай супольнасьці Ганна Півунова, альпіністы загінулі праз зрыў зьвязкі.

У расейскай амбасадзе ў Нэпале пацьвердзілі гібель альпіністаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гарах Кабардзіна-Балкарыі ў Расеі загінуў беларускі турыст

Дхаўлагіры — горны масіў у Нэпале, які дасягае вышыню ў 8167 мэтраў. Гэта сёмая па вышыні вяршыня сьвету. Лічыцца адным з самых складаных для ўзыходжаньня маршрутаў у Гімалаях. У кастрычніку 2023 году чэмпіёнка Расеі па альпінізьме Надзея Алянёва сарвалася ў расколіну ў часе ўзыходжаньня на Дхаўлагіры і загінула.