У Беларусі зноў на паўгода ўвялі ліцэнзаваньне вывазу збожжа

Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі ўводзіў аналягічнае абмежаваньне ў верасьні 2023 году, калі стала зразумела, што ад неспрыяльных умоваў надвор’я аграрны сэктар недаатрымае неабходны ўраджай збожжа. Потым ліцэнзаваньне збожжа зноў увялі ў красавіку 2024-га, таксама на паўгода.

Савет Міністраў Беларусі з 14 кастрычніка ўвёў на паўгода ліцэнзаваньне на вываз жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, рапсу, проса, пшаніцы, апрацаванага збожжа і насеньня.

Як адзначаецца ў пастанове, ухваленай 5 кастрычніка і апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі 8 кастрычніка, ліцэнзіі будуць мець разавы характар, а абмежаваньні экспарту будуць дзейнічаць цягам 6 месяцаў з дня афіцыйнай публікацыі дакумэнту.

Дазвол на вываз збожжа будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі па ўзгадненьні зь Міністэрствам сельскай гаспадаркі і аблвыканкамамі.

Адной з прычын, чаму могуць адмовіць у выдачы ліцэнзіі, вызначылі нястачу гэтых відаў прадукцыі на ўнутраным рынку.

Збожжа, якое вывозіцца ў якасьці міжнароднай гуманітарнай дапамогі або на падставе рашэньняў ураду, ліцэнзавацца ня будзе. Абмежаваньні таксама ня будуць распаўсюджвацца на міжнародныя транзытныя перавозкі гэтай прадукцыі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь абмежавала вываз памідораў. Раней такія захады ўводзілі датычна цыбулі, яблык, цукру і збожжа


Урад Беларусі ўводзіў аналягічнае абмежаваньне ў верасьні 2023 году, калі стала зразумела, што ад неспрыяльных умоваў надвор’я аграрны сэктар недаатрымае неабходны ўраджай збожжа. Потым ліцэнзаваньне збожжа зноў увялі ў красавіку 2024-га, таксама на паўгода.

Да расейскага ваеннага ўварваньня Расеі, якое падтрымаў Аляксандар Лукашэнка, Беларусь купляла збожжа ва Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зноў на паўгода ўвялі ліцэнзаваньне вывазу збожжа