Тэлеканал «Гродна Плюс» пацьвердзіў, што 70 кіёскаў сапраўды часова не працуюць і гэта палова ўсіх кіёскаў.
Са спасылкай на ўласьніка шапікаў тэлеканал паведаміў, што 70 зачыненых кіёскаў пачнуць адкрывацца з 10 кастрычніка.
«Гродна Плюс» прыводзіць камэнтар намесьніка кіраўніка аўтобуснага парку Андрэя Эйсманта: «Квіткі на месяц можна купіць у аддзяленьнях Белпошты, усе віды і аднаразовыя талёнчыкі — на астраўках „Беларускія лятарэі“, „Нацыянальныя лятарэі“. Таксама можна аплаціць па QR-кодам. Дарэчы, 23,7% гараджан менавіта так і аплачваюць паездку, 3,7% купляюць электронныя праязныя. У кіроўцы таксама можна купіць квіток».
Прадстаўнік аўтобуснага парку заявіў, што парк усяляк імкнецца паскорыць адкрыцьцё кіёскаў, аднак адзначае, што гэта залежыць выключна ад уласьніка кіёскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьбіраюцца падвысіць падатак на ўладальнікаў сабак