Ужо сёньня: Дзень памяці Зоські Верас і Андрэя Мрыя

Кніга Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя"

Падзеі 8 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1500 — Браслаў атрымаў прывілей на магдэбурскае права.

Браслаў


1586 — у Вільні ў друкарні Мамонічаў выдалі першую друкаваную граматыку царкоўнаславянскай мовы.

1621 — скончылася Хоцінская бітва, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам перамагло войска турэцкага султана Асмана ІІ.

1656 — у бітве пад Прасткамі войска Кароны і ВКЛ перамагло швэдаў.

1660 — Бітва на Басі. Баявое сутыкненьне ў ходзе 13-гадовай вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай на рацэ Басі (прытоку Проні), у выніку якога маскавіты панесьлі паразу.

1917 — у Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца».

1991 — Харватыя выйшла са складу Югаславіі і стала незалежнай дзяржавай.

У гэты дзень нарадзіліся

1831Міхал Ельскі, беларуска-польскі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.

1857Платон Жуковіч, царкоўны гісторык, прадстаўнік «западноруссизма».

1892Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

Марына Цьвятаева

1901Апалёнія Савёнак, настаўніца, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, маці Зоры Савёнак (Кіпель).

1902Канстанцін Кернажыцкі, гісторык, ахвяра сталінізму.

У памяці

1910Марыя Канапніцкая, польская пісьменьніца.

1943Андрэй Мрый (сапраўднае імя Андрэй Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст, ахвяра сталінізму. Найбольш вядомы раман Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ. Раней «Запіскі Самсона Самасуя» чыталі ўсе школьнікі Беларусі, але ў 2016 годзе яго прыбралі з абавязковай школьнай праграмы.

Андрэй Мрый

1955Хасэ Артэга-і-Гасэт, гішпанскі філёзаф.

1969 Цімох Гарбуноў, дзяржаўны дзяяч БССР, гісторык.

1991Зоська Верас (ад нараджэньня Людвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік), пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі й нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х.

Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х. Фота Сяргея Астраўцова

2021 Чэслаў Сенюх, літаратар, перакладнік беларускай літаратуры на польскую мову.