Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.
«У Менску падраздзяленьні МНС выехалі па паведамленьні аб загараньні ў будынку на вуліцы Скрыпнікава, 47», — паведамілі ў МНС Беларусі, камэнтуюы ўзгараньне ў менскім гандлёвым цэнтры «4 сэзоны».
Гандллёвы цэнтар пакуль не дабудавалі.
На гэты момант пажар там зьліквідаваны. Ратавальнікі працягваюць працаваць на месцы здарэньня.
«Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Прычыны і абставіны высьвятляюцца», — паведамілі ў МНС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бярозаўскім раёне ў пажары загінулі чацьвёра малалетніх дзяцей