Сьмяротныя пасткі: як абясшкоджваюць міны на ўкраінскіх палях
Палі Мікалаеўскай вобласьці проста «засеяныя» рэшткамі снарадаў
Для хуткага і эфэктыўнага разьмінаваньня вялікіх тэрыторый выкарыстоўваюць спэцыяльную тэхніку
Мэханік-сапэр кіруе працай машыны пры дапамозе пульта, а сам знаходзіцца на бясьпечнай адлегласьці ад машыны
Мікола Мычук — мэханік-сапэр, які адказвае за абслугоўваньне і эксплюатацыю машыны мэханічнага разьмінаваньня
Апэратар машыны павінен быць высокакваліфікаваным спэцыялістам і дзейнічаць з максымальнай дакладнасьцю, бо цана памылкі — чалавечае жыцьцё, — кажа Мычук.
Ланцугі круцяцца на высокай хуткасьці, абясшкоджваючы міны і іншыя выбухованебясьпечныя прадметы
У часе сваёй працы машына натыкнулася на супрацьтанкавую міну ТМ-62П
Выбух адбыўся пад працоўнай часткай машыны, але ні сама машына, ні пэрсанал, які яе абслугоўвае, не пацярпелі
Аскепкі снарадаў, якія знайшлі ў мікалаеўскай зямлі
Сучасныя тэхналёгіі дазваляюць весьці разьмінаваньне на адлегласьці, мінімізуючы рызыку для жыцьця сапэраў
З пачатку разьмінаваньня ў Мікалаеўскай вобласьці пры дапамозе машын абсьледавалі тэрыторыю плошчай 339,2 гектара.