У праўладным тэлеграм-канале паведамляецца, што, распаўсюджваючы відэа, жанчына нібыта магла пасеяць паніку сярод насельніцтва.
У затрыманьні жанчыны, камэра дому якой зафіксавала імавернае падзеньне «Шахэда» ў Калінкавічах, удзельнічаў САХР.
Як паведамляецца ў праўладным телеграм-канале, пры распаўсюдзе відэа жанчына нібыта магла пасеяць паніку сярод насельніцтва.
Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай за «супрацу з экстрэмісцкімі рэсурсамі», адзначаюць праваабаронцы.
Раней у чатах гораду Калінкавічы стала распаўсюджвацца інфармацыя аб падзеньні «Шахэду», які заляцеў на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта заявіў «Беларускі Гаюн».
Увечары на мясцовых форумах зьявіўся відэазапіс з камэры вонкавага назіраньня прыватнага дому, які каля 5-й раніцы зафіксаваў гук палёту аб'екта і момант неўстаноўленага выбуху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У беларускую паветраную прастору зноў залятаў расейскі дрон