Гулец здабыў пачэсны тытул трэцім зь беларусаў.
Мікіта Вайлупаў, які выступае за вугорскі «Вэспрэм», стаў чэмпіёнам сьвету ў клюбным заліку. Ягоная каманда ў фінале перагуляла нямецкі «Магдэбург», які быў уладальнікаам трафэю тры папярэднія розыгрышы.
Гэтым разам фінал праходзіў у Эгіпце.
Каманды з Вугоршчыны перамагла 34:33, для гэтага спатрэбіўся дадатковы тайм, у асноўны час была нічыя. Мікіта Вайлупаў за гульню зрабіў 6 кідкоў і закінуў 5 галоў.
Вайлупаў — трэці беларус, які стаў клюбным чэмпіёнам сьвету. Раней гэтае званьне ў складзе іншых эўрапейскіх клюбаў заваёўвалі Міхаіл Якімовіч і Сяргей Рутэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма грошай і канкурэнцыі». Што адбылося зь беларускім спортам за чатыры гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ўпершыню ў гісторыі». Як беларускі электрык прабег алімпійскі маратон у Парыжы