Старшыня грузінскага парлямэнту Шалва Папуашвілі падпісаў закон «Аб сямейных каштоўнасьцях і абароне непаўналетніх», які дэпутаты прынялі 17 верасьня.
Новая норма забараняе гомасэксуальныя шлюбы і ўсынаўленьне такімі парамі дзяцей, а таксама якія заўгодна мерапрыемствы ў падтрымку ЛГБТК-людзей.
Забаранілі таксама зьмену полу. Закон прадугледжвае адказнасць для лекараў, якія дапамагаюць ажыцьцявіць такі пераход.
Папуашвілі растлумачыў прыняцьце закону «шматвяковымі хрысьціянскімі традыцыямі Грузіі і Эўропы».
2 кастрычніка прэзыдэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі не падпісала дакумэнт, але і не наклала на яго вэта.
Згодна з грузінскім заканадаўствам, калі прэзыдэнт не падпісаў закон, тады замест яго гэта можа зрабіць старшыня парлямэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Грузіі адмовілася падпісваць пакет законаў, які абмяжоўвае правы ЛГБТ-людзей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская моладзь, габрэйскі фонд і фэрмэры. Якія арганізацыі ўлады Грузіі першымі ўключылі ў скандальны рэестар «іншаземных агентаў»