У Беларусі папярэдзілі пра моцныя дажджы і магчымае падтапленьне дарог

Ілюстрацыйнае фота

У асобных раёнах краіны чакаюцца неспрыяльныя мэтэаралягічныя зьявы.

У Беларусі 3 кастрычніка абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі — гэта азначае, што ў асобных раёнах краіны чакаюцца неспрыяльныя мэтэаралягічныя зьявы, якія звычайныя для тэрыторыі краіны, але могуць быць небясьпечнымі для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі, сярод магчымых наступстваў — перабоі (адключэньні) энэргазабесьпячэньня, значнае зьніжэньне бачнасьці і ўскладненьне руху транспарту нават да яго поўнага спыненьня, пашкоджаньне ліній электраперадач, падтапленьне асобных будынкаў, гаспадарчых памяшканьняў, агародаў, сельскагаспадарчых угодзьдзяў і аўтадарог мясцовага значэньня.

Згодна з прагнозам Белгідрамэту, моцныя дажджы чакаюць на паўночным захадзе краіны, у асобных раёнах туман, вецер усходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра +9 +15°С, на паўднёвым усходзе — +16 +21°С.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За апошнія пяць дзён на беларускіх мэтэастанцыях зафіксавана 70 тэмпэратурных рэкордаў