Дзень у гісторыі
1615 — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.
1705 — Станіслаў Ляшчынскі падпісаў pacta conventa, а на другі дзень арцыбіскуп Львоўскі Канстанцы Зялінскі правёў яго каранацыю.
1952 — Вялікая Брытанія правяла першае выпрабаваньне ядзернай зброі.
1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.
2021 – апублікавалі «Дасье Пандоры»: Міжнародны кансорцыюм журналістаў-расьсьледнікаў выкрыў афшорныя схемы сусьветных лідэраў. Гэта найбуйнейшы ў гісторыі выцек дакумэнтаў, якія засьведчылі, што ад падаткаабкладаньня было схавана каля 32 трыльёнаў даляраў. 138 кампаніяў з дасье належаць грамадзянам Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1458 — Казімер Казімеравіч, каталіцкі сьвяты, патрон Польшчы.
1889 — Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі сьвятар.
1895 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт.
1897 — Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык.
1897 — Люі Араґон, францускі пісьменьнік.
1914 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, стваральнік польскай службы Радыё Свабодная Эўропа.
1924 — Рыгор Клімовіч, дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, вязень ГУЛАГу, адзін зь лідэраў і аўтар гімну Нарыльскага паўстаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы ж камсамольцы, чаму нас страляеце?». Сем фактаў пра беларуса Клімовіча — кіраўніка Нарыльскага паўстаньня ў ГУЛАГу
1978 — Віктар Жыбуль, беларускі паэт.
У памяці
1226 — Францішак Асыскі, заснавальнік ордэна францішканцаў, каталіцкі сьвяты.
1652 — Крыштап Хадкевіч, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1848 — Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар. Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага Азіяцкіх навуковых таварыстваў, камітэту выпрацаваньня харвацкага правапісу ў Далмацыі. У 1826 годзе падчас публічнага выступу на адкрыцьці курсу славяназнаўства ў Галоўнай духоўнай сэмінарыі Віленскага ўнівэрсытэту заявіў, што афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага і Статутаў ВКЛ была беларуская мова.
1937 — Павал Валошын, беларускі палітычны дзеяч.
2013 — Віктар Івашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.
2014 — Рыгор Кійко, беларускі мастак, палітвязень.