«ПіК Свабоды». Чаму Менск баіцца падтрымаць Іран і асьцярожны з Ізраілем

Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніцтва Ірану

Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель хаўрусьнікаў Ірану ў барацьбе з Ізраілем, лідэраў груповак ХАМАС і «Хэзбала». Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць?

Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.

Да ісламскай рэвалюцыі ў Іране гэтая краіна была вельмі блізкім партнэрам Ізраілю і ў эканоміцы, і ў палітыцы. Усё зьмянілася пасьля прыходу да ўлады ў Іране ў 1979-м ісламскіх радыкалаў.

«Для фундамэнталісцкага Ірану Ізраіль стаў галоўным ворагам. Да гэтага яны ўвогуле не цікавіліся сытуацыяй палестынцаў. А пасьля гэтае пытаньне стала амаль галоўным. Яны кажуць пра неабходнасьць зьнішчэньня „сіянісцкай канструкцыі“. Гэта стала адным з фактараў іранскай палітыкі. Іран з дапамогай палестынскага пытаньня імкнецца ўмацаваць свае пазыцыі на Блізкім Усходзе, каб стаць галоўнай дзяржавай рэгіёну. Адносіны пэрыядычна абвастраюцца. Адкрытай вайны пакуль ня было, але выглядае, што мы на шляху да гэтай вайны», — кажа Фрыдман.

У Беларусі, лічыць палітоляг, дзяржаўная прапаганда ў асьвятленьні канфлікту на Блізкім Усходзе выкарыстоўвае расейскія антыізраільскія наратывы. Але гэта, на яго думку, робіцца даволі асьцярожна.

«Калі ішла атакі, то прапагандыстаў на момант прарвала, яны паказалі свае сымпатыі да Ірану. Што тычыцца афіцыйных асобаў, то яны імкнуцца не выказвацца на гэтую тэму. А ўжо калі выказвацца, то вельмі стрымана, галоўным чынам супраць ЗША. Ва ўсім у іх вінаватыя амэрыканцы, а не, асабліва, Ізраіль, а не Іран. Чаму яны не паводзяць сябе, як расейцы? Антысэміцкія наратывы даволі распаўсюджаныя ў колах беларускай улады, але з Ізраілем там імкнуцца асабліва не задзірацца. Яны бачаць, як рэзка сябе паводзіць Ізраіль. Лепш не чапаць, каб чаго не было», — кажа Аляксандар Фрыдман.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.